Славутасць | |
Сабор Святога Паўла | |
---|---|
мальт.: Il-Pro katridral ta San Pawl | |
| |
35°54′01″ пн. ш. 14°30′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Мальта |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | англіканства |
Епархія | Дыяцэзія Гібралтара ў Еўропе[d] |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1844 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | anglicanmalta.org/dioces… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Святога Паўла — англіканскі пракафедральны сабор у Валеце, сталіцы Мальты, выкананы ў неакласічным стылі. Ініцыятарам яго будаўніцтва з'яўляецца англійская каралева Адэлаіда, якая падчас свайго візіту на востраў у XIX стагоддзі даведалася аб адсутнасці там англіканскага храма. Будаўніцтва было распачата 20 сакавіка 1839 года і завяршылася ў 1844.
Сабор знаходзіцца на плошчы Незалежнасці. Галоўны фасад, упрыгожаны карынфскімі калонамі, мае каля 60 м у вышыню. Сабор не з'яўляецца кафедральным, належачы да епархіі Гібралтара.