Сабор Хрыста

Славутасць
Сабор Хрыста
Christ Church Cathedral
Сабор Хрыста
Сабор Хрыста
53°20′35″ пн. ш. 6°16′17″ з. д.HGЯO
Краіна  Ірландыя
Горад Дублін
Канфесія англіканства, каталіцызм
Епархія Аб'яднаная дыяцэзія Дубліна і Глендалаха[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Заснавальнік Сітрыг Сілкенберд
Дата заснавання 1031
Сайт cccdub.ie
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
План сабора і прылеглы парк

Сабор Хрыста (англ.: The Cathedral of the Holy Trinity (Christ Church Cathedral)) — галоўны кафедральны сабор Дубліна. З'яўляецца кафедрай двух архібіскупаў Дубліна каталіцкай і Англіканскай царквы Ірландыі, фактычна каталіцкі архібіскуп выкарыстоўвае іншую царкву - Царкву Святой Марыі на вуліцы Мальбара ў Дубліне. Сабор Хрыста размешчаны ў цэнтры гістарычнай часткі Дубліна і адзін з трох найстаражытнейшых сабораў, які можна назіраць з ракі Ліфі.

Сабор заснаваў у 1031 годзе кароль вікінгаў Сітрыг Сілкенберд для першага архібіскупа Дубліна Данаты.

У 1171 каляднае богаслужэнне наведаў кароль Генрых II. Пасля гэтага пачалася актыўная перабудова сабора, шматлікія англа-нармандскія магнаты ахвяравалі на рэканструкцыю. Былі пабудаваныя хор, трансепты, а таксама капліцы Дзевы Марыі, святога Ло і святога Эдмунда.