Сава | |
---|---|
харв. Sava | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 945 км |
Басейн | 95 719 км² |
Расход вады | 1 722 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 1222 м |
• Каардынаты | 46°20′39″ пн. ш. 14°09′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай |
• Вышыня | 67 м |
• Каардынаты | 44°49′54″ пн. ш. 20°26′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сава (сербск.: Сава, славенск.: Sava, харв.: Sava, венг.: Szava) — рака ў паўднёва-ўсходняй Еўропе, правы прыток Дуная. Даўжыня ракі — 945 км, плошча басейна — 95 719 км².
Працякае па тэрыторыі Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны (утвараючы яе паўночную мяжу) і Сербіі.
Сава бярэ свой пачатак у гарах Славеніі на паўночны захад ад Любляны ў месцы зліцця двух рэк — Сава Далінска (Sava Dolinska) і Сава Бахінска (Sava Bohinjska), упадае ў Дунай у межах Бялграда.
Суднаходная на працягу 593 км. ад г. Сісак у Харватыі да вусця.
Буйныя прытокі:
Найбуйны прыток — Дрына.
На рацэ размешчаныя шматлікія гарады:
У месцы, дзе Сава з'яўляецца мяжой паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай, на ёй размешчана некалькі «парных» гарадоў на абедзвюх баках ад ракі:
Нягледзячы на тое, што Любляна была заснаваная на берагах прытоку Савы — Любляніцы, новыя кварталы горада падыходзяць да Савы, што дазваляе казаць аб тым, што Сава злучае тры сталіцы — Любляну, Заграб і Бялград. Рака мае вялікае транспартнае значэнне.