Саванскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Savannah State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Savannah State University |
Заснаваны | 1890 |
Студэнты | 3 688[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Савана, Джорджыя, ЗША |
Сайт | savannahstate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саванскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Savannah State University) — вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Савана, штат Джорджыя.
Гэта дзяржаўны гістарычна «чорны» ўніверсітэт, найстарэйшы такі ўніверсітэт у штаце.
Гістарычна «чорныя» каледжы і ўніверсітэты з’яўляюцца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў ЗША, якія былі створаны Законам аб грамадзянскіх правах 1964 года з намерам у першую чаргу абслугоўваць афраамерыканцаў. Большасць гэтых устаноў былі заснаваныя ў эпоху Рэканструкцыі і сканцэнтраваны на Поўдні ЗША. У перыяд расавай сегрэгацыі ў ЗША большасць амерыканскіх вышэйшых навучальных устаноў абслугоўвалі пераважна белых студэнтаў, а афраамерыканцы былі істотна абмежаваны ў правах. Пазней некаторыя ўніверсітэты, або пасля пашырэння ўключэння чарнаскурых людзей і афраамерыканцаў у свае ўстановы, або атрымання статусу ўстановы, якая абслугоўвае меншасці, сталі пераважна «чорнымі» ўстановамі.