Савет выратавання Анбара

Савет выратавання Анбара
مجلس إنقاذ الأنبار
З'яўляецца часткай Сыны Ірака
Рэлігійная прыналежнасць іслам (сунізм)
Лідары Абдул Абу Рышаві †, Ахмед Абу Рыша
Актыўная ў Аль-Анбар, Ірак
Расфарміравана 2014
Саюзнікі Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Ірак Ірак
Баас
Ісламская армія ў Іраку
Праціўнікі Джыхад Аль-Каіда
Ісламская дзяржава Ірак
Удзел у канфліктах Іракская вайна, Канфлікт паміж Ісламскай арміяй і Аль-Каідай, Грамадзянская вайна ў Іраку

Савет выратавання Анбара (араб. مجلس إنقاذ الأنبار‎‎ majlis inqadh al-Anbār) — кааліцыя апалчэнняў арабскіх плямён перыяду Іракскай вайны ў правінцыі Аль-Анбар. Створана былымі баасістамі і нацыяналістамі для барацьбы з Аль-Каідай і іншымі звязанымі з ёй тэрарыстычнымі групоўкамі, ад дзеянняў якіх пакутавала мясцовае насельніцтва. Характэрнай асаблівасцю арганізацыі з’яўляецца тое, што яна супрацоўнічала як з войскамі і саюзнікамі міжнароднай кааліцыі, так і з умераным крылом паўстанцкага руху.

Ля вытокаў Савета выратавання Анбара стаіць асабістая трагедыя Абдула аль-Рышаві, шэйха аднаго з плямён, чый бацька і трое братоў былі забіты байцамі Аль-Каіды[1]. У верасні 2006 года ён аб’яднаўся з іншымі пацярпелымі ад баевікоў, стварыўшы мясцовыя сілы самаабароны. Байцы аль-Рышаві тут жа падтрымалі «Ісламскую армію ў Іраку» ў яе канфлікце з радыкаламі[2].

Хадзілі чуткі, што шэйх і некаторыя іншыя члены СВА сімпатызуюць і нават дапамагаюць астатняму руху паўстанцаў[1], але пры гэтым удзельнічаюць у некаторых контрпартызанскіх аперацыях арміі ЗША і ўрада. Яны нават атрымалі аўтамабілі, зброю і боепрыпасы ад іракскіх і амерыканскіх сіл для барацьбы супраць радыкальных ісламістаў[3].

У сакавіку 2007 года Савет налічваў 41 племя з правінцыі Анбар. Гэта прывяло да рэзкага скарачэння гвалту ў правінцыі і вымусіла многіх баевікоў «Аль-Каіды» бегчы ў іншыя рэгіёны Ірака[4]. Аднак групоўка пачала рыхтавацца да адказных дзеянняў. Ужо 25 чэрвеня быў забіты Фазаль Аль-Гаўд, губернатар Анбара і член Савета[5][6]. 13 верасня лідар СВА аль-Рышаві разам з двума сваімі целаахоўнікамі загінуў ад выбуха прыдарожнай бомбай каля свайго дома ў Эр-Рамадзі[7].

У 2010 годзе Ісламская дзяржава пачала кампанію забойстваў суніцкіх племянных лідараў і праўрадавых рухаў у Аль-Анбары. Перастрэлкі і забойствы былі задакументаваны ў відэазапісах ІД пад назвай «Звон мячоў»[8]. Ужо на 2014 год гэта прывяло да таго, што фактычна арганізацыя была знішчана[9].

У кааліцыю першапачаткова ўвайшло 30 буйных суніцкіх плямёнаў правінцыі[2]. Пасля гэтая колькасць ўзрасла да 41[1]. Фактычна групоўка ўваходзіла ў склад арганізацыі «Сыны Ірака», якая ўяўляла з сябе некалькі анбарскскіх апалчэнняў, што падтрымлівалі замежныя сілы і створаны імі новы ўрад краіны[10].

Вышэйшае кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в "Sunni Sheiks Join Fight Vs. Insurgency". The Washington Post. March 25, 2007. Праверана May 10, 2007.
  2. а б The ISIS Threat: The Rise of the Islamic State and their Dangerous Potential. Providence Research (25 верасня 2014).
  3. "U.S. arming some Sunni groups to fight Al Qaeda". International Herald Tribune. June 11, 2007. Архівавана з арыгінала September 14, 2007. Праверана September 13, 2007.
  4. Sunni Sheiks Join Fight Vs. Insurgency, The Washington Post, March 25, 2007
  5. McClatchy Newspaper Service: A U.S. ally in Iraq is murdered
  6. Washington Post:Baghdad Blast Targets Sunni Tribal Leaders (Accessed September 14, 2007)
  7. "Iraqi insurgents kill key US ally". BBC News. September 13, 2007. Архівавана з арыгінала October 21, 2007. Праверана September 13, 2007.
  8. Ignatius, David (October 2015). "How ISIS Spread in the Middle East". The Atlantic. Праверана 29 October 2015.
  9. Ignatius, David (November 20, 2014). "Stopping an Awakening in Iraq before it can start". Washington Post. Праверана 29 October 2015.
  10. "Iraq pledges to disband Sunni volunteer militias". The Statesman. Архівавана з арыгінала 11 верасня 2012. Праверана January 14, 2008.
  11. "Sunni Sheik Who Backed U.S. in Iraq Is Killed". The New York Times. September 14, 2007. Архівавана з арыгінала November 29, 2014. Праверана September 14, 2007.