Савет шуры рэвалюцыянераў Бенгазі | |
---|---|
араб. مجلس شورى ثوار بنغازي | |
![]() Эмблема шуры. | |
Ідэалогія | Ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | |
Лідары |
Махамад аль-Захаві † [1] Ісмаіл Мухамад аль-Салабі[2] |
Актыўная ў | Усходняя Лівія |
Саюзнікі | УНА |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Лівіі, Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 4 500 (2014)[3] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) |
Савет Шуры Рэвалюцыянераў Бенгазі (араб. مجلس شورى ثوار بنغازي) — кааліцыя з ісламісцкіх груповак у Бенгазі[4], якая ўключаючая Ансар аль-Шарыя, Лівійскі Шчыт 1 і некалькі іншых груп[5].
Савет шуры быў утвораны ў чэрвені 2014 года ў адказ на антыісламісцкую аперацыю генерала Халіфа Хафтара «Годнасць», а таксама на паразу кандыдатаў-ісламістаў на выбарах у савет дэпутатаў 2014 года[6]. Дзякуючы каардынацыі сваіх дзеянняў, джыхадзісты змаглі адцясніць ЛНА і іх саюзнікаў[5].
14 ліпеня 2014 года Савет Шуры заявіў, што захапіў базу 319, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых ваенных аб’ектаў ва ўсходняй частцы Лівіі. У канцы ліпеня яны ўзялі пад кантроль больш за пяць іншых баз ля Бенгазі, у тым ліку штаб-кватэру падраздзяленні спецназа Аль-Сайга. 31 ліпеня Савет паведаміў, што цалкам захапіў Бенгазі[7]. Аднак у наступныя месяцы ён страціў кантроль над большай часткай горада, які перайшоў пад кантроль Лівійскай нацыянальнай арміі[8].
У канцы снежня 2017 г. пад націскам хафтараўцаў рэвалюцыянеры адышлі з Бенгазі да Дэрны[9][10].
9 верасня 2019 адзін з верхаводаў экстрэмісцкіх фармаванняў «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі» забіты падчас бою ля Эз-Завіі[11].
Станам на жнівень 2014 года савет складаўся з наступных груповак[5]:
Сфармавана ў чэрвені 2016 года, каб абараніць Бенгазі і Савет Шуры ад Лівійскай Нацыянальнай арміі. Брыгада абароны Бенгазі супрацьстаялі як ІДІЛ, так і Лівійскай нацыянальнай арміі. У 2016 годзе брыгада прыняла ўдзел у наступленні на Сірт на баку УНЗ.