Саву | |
---|---|
Размяшчэнне | Усходні Тымор, Інданезія |
Плошча | 104 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 3475 м |
Сярэдняя глыбіня | 1683 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Са́ву — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж астравамі Флорэс, Сумба і Тымор Малайскага архіпелага.
Плошча мора 104 тыс. км²[1][2][3]. Найбольшая глыбіня 3475 м, сярэдняя глыбіня 1683 м[2][3]. Тэмпература вады на паверхні ад 26 °C у жніўні да 28° С у лютым, у дна каля 3 °C. Салёнасць каля 34 ‰. У цэнтральнай частцы — катлавіна Саву (глыбіня больш за 3000 м). Прылівы няправільныя, паўсутачныя, вышынёй да 2 м[4]. Цячэнні на паверхні мора накіраваны на захад і ў жніўні іх скорасць дасягае 1,85 км/г[4].
Галоўныя парты: Купанг на востраве Тымор і Эндэ на востраве Флорэс[2].