Саву́р-Магі́ла (укр.: Савур-Могила) — курган у Шахцёрскім раёне Данецкай вобласці, адна з вышынь Данецкага кражу (277,9 м). На вяршыні кургана знаходзіліся вартавы казацкі пост, умацаванні Міус-фронта. Пасля Вялікай Айчыннай вайны на Савур-Магіле быў створаны мемарыяльны комплекс. Курган уваходзіць у склад рэгіянальнага ландшафтнага парку «Данецкі краж». У ходзе баёў у жніўні 2014 года падчас узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны мемарыяльны комплекс быў разбураны.