«Сад знічак» (кіт.: 流星花園; піньінь: Liúxīng Huāyuán) — кітайскі тэлесерыял 2018 года, у галоўных ролях зняліся Шэнь Юэ, Дылан Ван, Дарэн Чэн, Цэзар Ву і Конар Лон. Серыял заснаваны на японскай манзе «Хлопцы прыгажэйшыя за кветкі» (花より男子, трансліт. Хана Ёры Данго), напісанай Ёка Каміа, а таксама з’яўляецца рымейкам аднайменнага тайваньскага тэлесерыяла 2001 года.[1] Прадзюсер — стваральніца арыгінальнага тайваньскага серыяла Энджы Чай, а рэжысёрам стаў Лін Хелон.[2][3] Серыял здымаўся ў Шанхаі і Лондане. Паказаны з 9 ліпеня па 29 жніўня 2018 года на канале «Hunan TV».
Сад знічак | |
---|---|
кіт.: 流星花园 | |
Жанр | рамантыка, камедыя |
Заснавана на | «Сад знічак» (2001), «Хлопцы прыгажэйшыя за кветкі» (花より男子, Hana Yori Dango) |
Сцэнарыст | Шэран Маа |
Рэжысёр | Лін Хелон |
У ролях |
Шэнь Юэ Дылан Ван Дарэн Чэн Цэзар Ву Конар Лон |
Уступная застаўка | «For You», выканаўцы: Дылан Ван (王鹤棣), Дарэн Чэн (官鸿), Цэзар Ву (吴希泽), Конар Лон (梁靖康) |
Краіна | Кітай |
Мова | кітайская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый |
49 (Netflix/DVD-версія) 50 (тэлевезійная версія) |
Вытворчасць | |
Прадзюсар | Энджы Чай |
Месца здымак |
Шанхай, Кітай Лондан, Вялікабрытанія |
Працягласць серыі | 45 хвіл. |
Студыя |
Star Ritz Mango Entertainment Edko Films |
Трансляцыя | |
Тэлеканал |
Hunan Television (Кітай) Netflix (у іншых краінах) |
На экранах | 9 ліпеня — 29 жніўня 2018 |
Храналогія | |
Звязаныя творы |
«Хлопцы прыгажэйшыя за кветкі/Hana Yori Dango» (манга 1992 года, анімэ 1996, анімацыйны фільм 1997; Японія) |
Спасылкі | |
IMDb | ID 8690890 |
Рымейк упершыню трансліраваўся ў Кітаі на тэлеканале «Hunan TV», а пасля выхаду ў эфір стаў даступны для VIP-карыстальнікаў яго струменевага аналага Mango TV. Серыял стаў даступны для ўсіх на наступны дзень пасля выхаду ў эфір. Штодня з панядзелка па сераду выходзілі дзве серыі. Яго можна паглядзець у любой краіне свету праз Netflix.
Сюжэт разгортваецца вакол звычайнай дзяўчыны з беднай сям’і Дон Шаньцай (Шэнь Юэ), якую прымаюць у самы прэстыжны ўніверсітэт краіны — універсітэт Мін Дэ. Лёс звёў яе з элітнай групай чатырох найпапулярнейшых хлопцаў універсітэта, F4, усе з заможных сем’яў. Асабліва дзеўцы не пашанцавала сустрэць лідэра F4 — распешчанага, багатага і нахабнага Даамін Сі (Дылана Вана). З цягам часу Даамін Сі моцна закахаўся ў Дон Шаньцай, аднак таксама зразумеў, што Дон падабаецца адзін з яго лепшых сяброў, Хуацэ Лэй (Дарэн Чэн).
У рэшце рэшт, чатыры хлопцы пачынаюць прызнаваць непахісную асобу Шаньцай, якая адпавядае яе імені (яно азначае — пустазелле, якое немагчыма знішчыць). Шаньцай пачынае бачыць у хлопцах дабро, паступова адкрываючы шлях для сяброўства і магчымага кахання. Аднак маці Даамін Сі катэгарычна не ўхваляе Шаньцай з-за яе сацыяльнага статусу і сямейнага паходжання, і таму робіць усё, каб спыніць стасункі дзяўчыны і свайго сына.