Садрыдзін Айні | |
---|---|
тадж.: Садриддин Айнӣ | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 (27) красавіка 1878[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1954[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Kamal Ayni[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст, гісторык, пісьменнік, настаўнік, лексікограф, літаратурны крытык, палітык, празаік |
Жанр | раман |
Мова твораў | таджыкская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Садрыдзін Айні (тадж.: Садриддин Айнӣ, сапраўднае імя — Садрыдзін Саід-Мурадзада, 27 красавіка 1878, кішлак Сактарэ, каля г. Гіджуван — 15 ліпеня 1954) — таджыкскі пісьменнік, грамадскі дзеяч і навуковец, аўтар прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі. Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за кнігу «Успаміны» («Бухара»). Ганаровы акадэмік АН УзССР (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951).
Вучыўся ў бухарскіх медрэсэ. Пісаў на таджыкскай і узбекскай мовах. Прапагандаваў асветніцкія ідэі. Аўтар зборніка вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кніг «Успаміны» (т.1-4, 1949-54), прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі.