Саксаул белы (Haloxylon persicum) — від кветкавых раслін сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Расліна прадстаўляе сабой моцны крывы стволік вышынёй 4,5-5 м са светла-шэрай карой. Ліставае покрыва адсутнічае, аднак яго функцыі выконваюць іголкі-лісточкі, размешчаныя на мясістых галінах. Расце ў барханах, пустынях і на водмелях, утварае чыстыя насаджэнні сярэдняй шчыльнасцю 400—500 кустоў на 1 га. Даволі вынослівы, дзякуючы чаму лёгка прыстасоўваецца да неўрадлівых глеб і пераносіць засуху. Цвіце ў маі-чэрвені.
Распаўсюджаны пераважна ў Пярэдняй (у тым ліку на тэрыторыі Ізраіля, Егіпта, Сінайскага паўвострава, паўднёвай частцы Ірака, Саудаўскай Аравіі, Ірана, Амана, ААЭ, Афганістана), Цэнтральнай (Кыргызстана, Туркменістана і г. д.), Паўднёвай (у Пакістане) і Усходняй Азіі (у Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акрузе, якая ўваходзіць у склад Кітая).
На тэрыторыі Казахстана, Туркменістана і Узбекістана распаўсюджаны жук віду Turcmenigena varentzovi, які з’яўляецца шкоднікам гэтай расліны[1].
Магутная каранёвая сістэма расліны ажыццяўляе рэгуляцыю ўтрымання арганічных рэчываў у пясчанай глебе. Драўніна хмызняку шырока выкарыстоўваецца ў дрэваапрацоўчай вытворчасці. Вылучаючы велізарную колькасць цеплавой энергіі пры згаранні, шырока выкарыстоўваецца ў якасці паліва.
Апяваўся ў многіх творах арабскіх паэтаў-класікаў.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Мангістаўскай вобласці Рэспублікі Казахстан[2][3].
Зноскі
- ↑ Turcmenigena varentzov (англ.) (DOC)(недаступная спасылка). European and Mediterranean plant protect organization. eppo.int. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2015. Праверана 5 снежня 2015.
- ↑ Отырар. Энциклопедия. — Алматы: Арыс, 2005. — 450 с. — ISBN 9965172722.
- ↑ «Маңғыстау өсімдіктерінің каталогы» («Каталог растений Мангистауской области»). — Актау, 2006.