Саксаул чорны | |||||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд дарослага дрэва | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Саксаул чорны (Haloxylon ammodendron) — від дрэвавай расліны роду саксаул (Haloxylon) падсямейства лебядовыя (Chenopodioideae) сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Найбольш тыповыя месцапражыванні — далінападобныя паніжэнні і катлавіны грудкаватых пяскоў, даліны і рэчышча старых рэк. Менш магутнымі кустамі сустракаецца на такырах , такырападобных шэразёмах[1].
У пустыні Каракум звычайнымі спадарожнікамі ў лясах з’яўляюцца Suaeda lipskyi, Bassia odontoptera, Bassia eriantha, Psylliostachys spicata, Arnebia decumbens, мартук (Eremopyrum), каласоўнік дахавы (Bromus tectorum). На супясчана-гліністых саланцаватых і гіпсаносных раўнінах (кырах) у выглядзе хмызняку складае прымешка да Artemisia herba-alba, салянка Рыхтэра (Salsola richteri), Salsola arbuscula, Salsola rigida, Artemisia terrae-albae[2][1].
У пустыні Кызылкум расце разам з Tamarix, Artemisia terrae-albae, Carex physodes, Salsola praecox, Salsola pellucida, Salsola nitraria, Salsola lanata, Horaninovia, Girgensohnia і іншымі[3][1].
Саксаул чорны — гэта адзінае дрэва якое выкарыстоўвае C4-фотасінтэз для звязвання вугляроду.
Ствол галінасты і моцна скрыўлены.
Галіны пакрытыя тонкімі доўгімі зялёнымі парасткамі, якія замяняюць лісце. Апошнія зведзены да невялікіх лускавінак.
Кветкі дробныя, непрыкметныя, сядзяць у пазухах лускавінак; яны складаюцца з пяці свабодных лісточкаў калякветніка, пяці тычынак і аднаго песціка з двума-пяццю рыльцамі.
У завязі адна семяпупышка, якая развіваецца ў насеніну са спіральна завітым зародкам.
У свежым выглядзе галінкі не паядаюцца ніводным відам сельскагаспадарчых жывёл. Толькі ўзімку пасля прамярзання аднагадовыя галінкі ахвотна ядуць вярблюды, іх паглынанне спрыяе нажыроўцы. Авечкі і козы ядуць апалыя плады і галінкі толькі позняй восенню і зімой[4][1]<nowiki>. Коні і буйная рагатая жывёла ядуць толькі пры бяскорміцы. Спробы скормлівання авечкам чыста сухіх галінак і галінак з прымешкай такой добрай кармавой травы як Carex arenaria выклікалі ў жывёл жорсткую дыярэю[5].
Амаль круглы год паядаецца Rhombomys opimus. Пачынаючы з верасня да студзеня плады служаць для яе асноўным кормам[6][1].
З попелу зялёных галінак здабывалі соду, колькасць якой звычайна складае да 8 % ад вагі попелу. Попел зялёных галінак ўжываўся пры афарбоўцы пражы для надання трываласці фарбам[1].
Драўніна мае спецыфічны пах, надзвычай цяжкая і трывалая, але крохкая, не падыходзіць на вырабы, але дае вельмі добрае паліва. Паліва па сваёй цеплатворнасці пераўзыходзіць дуб і бярозу і трохі саступае лепшаму каменнаму вуглю. У попеле змяшчаецца паташ прыдатны для варэння мыла[5].
Шырока выкарыстоўваецца як пескаахоўная загарода для дарог і берагоў вадаёмаў.
Па дадзеных The Plant List на 2019 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[7]: