Салават Юлаеў | |
---|---|
башк.: Салауат Юлай улы | |
Род дзейнасці | паўстанец, паэт, ваенны |
Дата нараджэння | чэрвень 1754 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня (8 кастрычніка) 1800 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Julai Aznalin[d] |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Салава́т Юла́еў (башк.: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан — 8 кастрычніка 1800, Рогервік, цяпер г. Палдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар[2].
У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу з Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5 снежня 1774 г. Салават Юлаеў узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастрычніку 1775 г. адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Палдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва[2].