Салата Аліўе | |
---|---|
руск.: Салат Оливье польск.: sałatka jarzynowa | |
![]() | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
руская кухня і Soviet cuisine[d] | |
Краіна паходжання |
![]() |
Названа ў гонар | Люсьен Аліўе |
Аўтар | Люсьен Аліўе |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | салата |
![]() |
Аліўе — салата папулярная ў постсавецкіх краінах, лічыцца святочнай, традыцыйнай і навагодняй[1]. Называецца ад імя стваральніка, шэф-кухара Люсьена Аліўе, які ў пачатку 1860-х гадоў трымаў у Маскве рэстаран парыжскай кухні «Эрмітаж». За мяжой таксама вядома як руская салата або гусарская салата (ісп.: Ensalada rusa, балг.: Руска салата, турэцк.: Rus salatası, фр.: salade russe, нідэрл.: huzarensalade). У Расіі аліўе таксама называюць мясной салатай і зімовай салатай.
Найранейшая цяпер вядомая публікацыя рэцэпту салаты аліўе была ў часопісе «Наша пища» № 6 за 31 сакавіка 1894 года[2].
У кнізе П. П. Аляксандравай «Руководство к изучению основ кулинарного искусства» (1897) апублікаваны наступны рэцэпт[3]:
|
Па некаторых звестках, арыгінальны рэцэпт самога Аліўе[4][5] быў такі: 2 рабчыкі, цялячы язык, чвэрць фунта паюснай ікры, паўфунты свежай салаты, 25 гатаваных ракаў, паўслолікі пікуляў, паўслоікі соі-кабуль, два свежыя агуркі, чвэрць фунту каперсаў, 5 гатаваных на цвёрда яек.
Для падліўкі: маянэз правансаль мусіў быць прыгатаваны на французскім воцаце з 2 яек і 1 фунту праванскага (аліўкавага) алею[6].
У. А. Гіляроўскі у кнізе «Москва и москвичи» у раздзеле «На трубе» згадваў: «Считалось особым шиком, когда обеды готовил повар-француз Оливье, ещё тогда прославившийся изобретенным им „салатом оливье“, без которого обед не в обед и тайну которого он не открывал. Как ни старались гурманы, не выходило: то, да не то»[7].
Савецкім часам у рэцэптах салаты аліўе неаднаразова адны інгрэдыенты замяняліся іншымі, больш таннымі і даступнымі. Стандартны савецкі аліўе складаўся з 5 інгрэдыентаў:
Усе (акрамя гарошку) нарэзаць кубікамі, змяшаць і заправіць маянэзам.
Прастата гатавання і даступнасць інгрэдыентаў зрабілі салату надзвычай папулярнай у савецкія гады. Аліўе быў абавязковым атрыбутам савецкага святочнага стала на Новы год і іншыя святы. Іншая назва сучаснага рэцэпту гэтай салаты — «Зімовая». У многіх рэгіёнах СССР для абазначэння гэтай салаты ўжывалі менавіта такую назву, яна ўзнікла бо[крыніца?] такія інгрэдыенты лягчэй даступныя ў зімовы час, у адрозненне ад інгрэдыентаў «летніх» салат. У гады перабудовы ў савецкім рэцэпце адбыліся змены: дадалася вараная морква, а як опцыі сталі магчымы яблыкі і свежыя агуркі. Варыянт з курыцай замест ялавічыны атрымаў назву «Салата сталічная».