Салвадо́р Віла́р Браамка́мп Сабра́л (парт.: Salvador Vilar Braamcamp Sobral; нар. 28 снежня 1989, Лісабон, Партугалія) - партугальскі спявак, прадстаўнік Партугаліі на Конкурсе песні Еўрабачанне 2017 у Кіеве, дзе запісаў песню «Amar pelos dois», з якою і перамог на конкурсе.
Нарадзіўся ў Лісабоне, але дзяцінства правёў у ЗША і Барселоне. У 2009 годзе быў удзельнікам трэцяга сезона партугальскай версіі брытанскага талент-шоў Pop Idol[4], дзе заняў 7 месца. Яго сястра, Луіза Сабрал, таксама спявачка, заняла 3-е месца на першым сезоне ”Ідалаў”[5]. У 2017 годзе, пасля перапынку ў 1 год, Партугалія зноў вырашыла ўзяць удзел у Еўрабачанні, а Сабал зрабіўся ўдзельнікам партугальскага адбору на Еўрабачанне Festival da Canção 2017 з песняй ”Amar Pelos Dois”[6]. 5 сакавіка ён выйграў адбор і быў накіраваны ў Кіеў. Пераможца Еўрабачання 2017 года.
Зноскі