Салван Моміка

Салван Моміка
сір. ܣܠܘܢ ܨܒܚ ܡܬܝ ܡܘܡܝܟܐ
Род дзейнасці актывіст, крытык
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1986(1986-06-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2025(2025-01-29)[1] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Салван Сабах Мацці Моміка (араб. سلوان صباح متَّى موميكا‎‎; 23 чэрвеня 1986(1986-06-23), Бахдзіда[d], Найнава[d]29 студзеня 2025(2025-01-29)[1], Хоўвшэ[d], Сёдэртэлье[1]) — іракскі актывіст асірыйскага паходжання. Жыў у Швецыі. Праводзіў публічныя дэманстрацыі супраць ісламу. Стаў вядомы сваёй рэзкай крытыкай гэтай рэлігіі ў сацыяльных сетках. У рамках сваіх публічных пратэстаў ён спальваў копіі Карана, што мусульмане лічаць вельмі абразлівым. Свае асабістыя думкі ён выказваў у TikTok, дзе набраў вялікую колькасць падпісчыкаў[2].

З-за сваёй адкрытай варожасці да ісламу ён сутыкнуўся з пагрозамі з боку радыкальна настроеных мусульман як у Швецыі, так і за яе межамі. У яго родным Іраку горад Аль-Куфа прызначыў узнагароду — два мільёны долараў і Каран, зроблены з двух кілаграмаў золата, таму, хто заб’е Салвана[3].

Увечары 29 студзеня 2025 года яго застрэлілі падчас стрымінгу ў TikTok у ягонай кватэры ў Сёдэртэлье, на поўдзень ад Стакгольма[4].

  1. а б в г Koranbrännaren Salwan Momika ihjälskjuten i SödertäljeExpressen, 2025. Праверана 30 студзеня 2025.
  2. Участник акции с сожжением Корана застрелен в Швеции (руск.). Deutsche Welle (30 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2025. Праверана 1 лютага 2025.
  3. Iraqi Quran burner leaves Sweden for Norway (англ.). Anadolu Ajansı (28 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2024. Праверана 1 лютага 2025.
  4. В Швеции застрелен беженец из Ирака, известный акциями с сожжением Корана (руск.). BBC (30 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2025. Праверана 1 лютага 2025.