«Салодкае жыццё» (італ.: La Dolce Vita) — чорна-белы кінафільм рэжысёра Федэрыка Феліні, прэм’ера якога адбылася ў 1960 годзе. Галоўную ролю выканаў Марчэла Мастраяні.
Уладальнік галоўнага прыза 13-га Канскага кінафестывалю, «Залатой пальмавай галіны», і прэміі «Оскар» за дызайн касцюмаў (П’еро Герардзі). Цяпер лічыцца кульмінацыйным пунктам у кар’еры Феліні, вяршыняй яго рэжысёрскага майстэрства (нароўні з яго іншым класічным хітом з удзелам Мастраяні, «Восем з паловай»).