Публій Ліцыній Карнелій Салонін Валярыян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Publius Licinius Cornelius Saloninus Valerianus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Галіен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
242 |
||||||
Смерць |
260 Кёльн |
||||||
Род | Valerian dynasty[d] | ||||||
Бацька | Галіен | ||||||
Маці | Салоніна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Публій Ліцыній Карнелій Салонін Валярыян (лац.: Publius Licinius Cornelius Saloninus Valerianus; 242 — 12 красавіка 260) — рымскі імператар і суправіцель Галіена ў 260 годзе.
Салонін нарадзіўся каля 242 года. Ён быў малодшым сынам імператара Галіена і Карнеліі Салоніны з Віфініі.
У 258 годзе, пасля смерці старэйшага сына Галіена Валярыяна, тытул цэзара перайшоў да юнага Салоніна. Праз два гады, у 260 годзе з дапамогай свайго настаўніка Сільвана і гальскага палкаводца Постума Салонін атрымаў званне Аўгуста і камандуючага легіёнамі па ўсёй рэйнскай мяжы. Але ў адсутнасць Галіена, які душыў незлічоныя паўстанні на Усходзе і знаходзіўся ўвесь час там, намінальная ўлада фактычна прыналежала Салоніну, але палітычныя справы вырашаў па ўсёй бачнасці Сільван. Гэта становішча спраў аказалася фатальным для іх абодвух.
Пасля сваркі Сільвана і Постума апошні сабраў свае атрады і абсадзіў іх у Кёльне. Пасля захопу горада Салонін быў схоплены і забіты разам з Сільванам. Потым Постум абвясціў сябе імператарам так званай Гальскай імперыі.