Населены пункт
| ||||||||||||||||||||||
Салотвін[2] ці Салотвын[3] (укр.: Солотвин) — пасёлак гарадскога тыпу Багародчанскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Знаходзіцца ў перадгор’ях Гарган. Размешчаны на рацэ Быстрыца-Салотвінская. Пасёлак вядомы з XII стагоддзя. У XVIII стагоддзі згадваецца як цэнтр здабычы солі.
У студзені 1989 года колькасць насельніцтва складала 4000 чалавек. На 1 студзеня 2013 г. колькасць насельніцтва складала 3930 чалавек.