Салянка (род раслін) | |||||||||||||||||||
Salsola soda — тыпавы від роду | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Salsola L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Саля́нка[2] (Salsola) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Аднагадовыя травы, дрэвы, кусты, паўкусты з прамастойнымі або галінастымі сцёбламі. Вшыня ад 0,3 да 5 м. Лісце дробнае, мясістае, вузкае. Кветкі непрыкметныя, размешчаныя ў пазухах лісця або сабраныя ў коласападобных і мяцёлкавых суквеццях. Плод — арэшак.
Расліны роду распаўсюджаны ў паўпустынях і пустынях Афрыкі і Еўразіі. Заносныя (інтрадукцыйны) віды ў Аўстраліі і Амерыцы. Растуць на саланчаках, саланцах, пясках. Трапляюцца ўздоўж дарог, на пустках, каля жылля.
Род налічвае каля 174 відаў[3].
Некаторыя віды:
Від Salsola brachiata Pall. цяпер змешчаны ў манатыпны род Pyankovia пад назвай Pyankovia brachiata.
Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін, корму авечкам, вярблюдам, козам. Некаторыя віды салянак выкарыстоўваюцца для замацавання пясчаных глеб. Кусты і дрэвы выкарыстоўваюцца ў якасці паліва.
Салянка Рыхтэра (Salsola richteri) (чэркез) утрымлівае ў пладах, лісцях і кветках алкалоіды сальсалін і сальсалідзін, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні гіпертаніі[5].