Салі Райд | |
---|---|
Sally Kristen Ride | |
Краіна: | |
Імя пры нараджэнні: | Салі Крыстэн Райд |
Дата нараджэння: | 26 мая 1951[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 23 ліпеня 2012[4][2][…] (61 год) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: |
прэмія Тэадора Рузвельта[d] (2005) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000) Каліфарнійская зала славы[d] (2006) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Салі Крыстэн Райд (англ.: Sally Kristen Ride; 26 мая 1951, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША — 23 ліпеня 2012, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — астранаўт, першая жанчына ЗША, якая пабывала ў космасе ў 1983 годзе (да яе ў космасе пабывалі Валянціна Церашкова ў 1963 годзе і Святлана Савіцкая ў 1982), таксама лічыцца самым маладым амерыканскім астранаўтам.
У 1973 годзе скончыла Стэнфардскі ўніверсітэт. Магістр навук па фізіцы (1975). Доктар філасофіі (1978).
Райд была адной з 8000 чалавек, якія адгукнуліся на аб’яву ў газеце пра набор прэтэндэнтаў на ўдзел у касмічнай праграме. У 1978 годзе была адабрана ў НАСА.
18 чэрвеня 1983 года яна стала першай амерыканкай у космасе ў складзе экіпажа місіі «Чэленджэр» STS-7. У задачы місіі ўваходзіла вывядзенне двух камунікацыйных спадарожнікаў і правядзенне фармацэўтычных эксперыментаў.
Другі палёт адбыўся ў 1984 годзе, таксама на борце «Чэленджэра». У цэлым правяла больш 343 гадзін у космасе.
Райд завяршала сваю васьмімесячную праграму падрыхтоўкі да трэцяга палёту, калі адбылася катастрофа «Чэленджэра», і была прызначана ў Прэзідэнцкую камісію па расследаванні прычын крушэння «Чэленджэра», узначаліўшы падкамітэт па аперацыях. Пасля заканчэння расследавання Райд была запрошана ў штаб-кватэру НАСА ў Вашынгтоне, дзе ўзначаліла працы па стратэгічным планаванні, азагалоўленаму аўтарам «Лідарства і будучыня Амерыкі ў космасе».
Салі Райд з’яўлялася аўтарам шэрагу дзіцячых кніг пра космас.
Памерла 23 ліпеня 2012 года ў Сан-Дыега (штат Каліфорнія, ЗША) ад рака падстраўнікавай залозы ў 61-гадовым узросце.