Салі́нас-Гра́ндэс[1] (ісп.: Salinas Grandes) — саланчак на паўночным захадзе Аргенціны.
Рэлікт старажытнага возера. Знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне на вышыні 170 м. Плошча саланчака каля 8500 км². На яго тэрыторыі маюцца паклады паташу і соды.
Праз саланчак пралягае чыгунка Тукуман — Кордава і шаша.