Саліх-рэіс

Саліх-рэіс
Дата нараджэння 1486
Месца нараджэння
Дата смерці 1568
Месца смерці
Дзеці Muhammad I Pasha[d]
Званне адмірал

Саліх-рэіс (прыбл. 1488 — 1568) — турэцкі карсар і адмірал асманскага флоту.

Саліх-рэіс зарэкамендаваў сябе як здольнага і ўмелага камандзіра як на моры, так і на сушы.

У 1529 годзе, разам з Айдзін-рэісам  (англ.) ён прымаў удзел у марской бітве з Іспаніяй ля вострава Фарментэра (Балеарскія астравы) знішчыўшы іспанскі флот разам з камандуючым.

Ён камандаваў правым флангам падчас знакамітай Прэвезскай бітвы  (руск.), дзе асманскі флот пад правадырствам Хайрадзіна Барбаросы разграміў праўзыходны па сіле флот Свяшчэннай Лігі.

У 1551 годзе за бліскуча праведзеную кампанію па заваёве Трыпалітаніі (сумесна з Тургут-рэісам  (руск.) і Сінан-пашой  (руск.)) яму быў падараваны тытул пашы і пост бейлербея Алжыра. Адначасова ён зрабіўся адміралам усяго асманскага флоту ў заходнім Міжземнамор'і. Пазней стараннямі Саліх-рэіса да Асманскай імперыі былі далучаны зямлі Марока, з прычыны чаго ўлада стамбульскіх уладароў распаўсюдзілася да самай Атлантыкі.

Памёр неўзабаве пасля няўдалай аблогі Мальты, у 1568 годзе.

Зноскі