Самані | |||||
---|---|---|---|---|---|
* тадж.: сомонӣ | |||||
| |||||
Коды і сімвалы | |||||
Коды ISO 4217 | TJS | ||||
Сімвалы | SM | ||||
Абрэвіятуры | с. • смн. • сом. | ||||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||||
Дробныя | дырам (1⁄100) | ||||
Манеты і банкноты ў абарачэнні | |||||
Манеты |
1, 2, 5, 10, 20, 25 і 50 дырамаў 1, 3 і 5 самані |
||||
Банкноты |
1, 5, 20 і 50 дырамаў 1, 3, 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 самані |
||||
Уведзена | 30 кастрычніка 2000 | ||||
Валюта-папярэднік | Tajikistani ruble[d] і савецкі рубель | ||||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | National Bank of Tajikistan[d] | ||||
Вытворца банкнот | Дзяржзнак | ||||
Манетны двор | Санкт-Пецярбургскі манетны двор, Казахстанскі манетны двор | ||||
Курсы на 21 лістапада 2024 года | |||||
1 USD | 10,61 SM | ||||
1 EUR | 11,17 SM | ||||
1 RUB | 0,1054 SM | ||||
1 GBP | 13,41 SM | ||||
1 JPY | 0,06844 SM | ||||
1 BYN | 3,085 SM | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самані́ (па-таджыкску: сомонӣ, ISO 4217: TJS) — афіцыйная валюта Таджыкістана, названа ў гонар сярэднявечнага эміра Ісмаіла Самані. Уведзены ў абарачэнне 30 кастрычніка 2000 года, замяніўшы таджыкскі рубель. Курс абмену новай валюты складаў 1 самані да 1000 таджыкскіх рублёў, абмен цягнуўся да 1 красавіка 2001 года.
Літарны код ISO 4217 — TJS, лічбавы — 972, афіцыйны сімвал — с. Адзін самані дзеліцца на 100 дырамаў. Існуюць банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 і 100 самані і 1, 5, 20 і 50 дырамаў, а таксама манеты 1, 5, 10, 20, 25, 50, дырамаў і 1, 3 і 5 самані.
Інфляцыя на жнівень 2023 г. складае 4,2 %[1].
Манеты гэтага выпуску чаканіліся на Санкт-Пецярбургскім манетным двары. На манетах 2006 года выпуску, у параўнанні з манетамі 2001 года, павялічаны відарыс наміналу. У 2018 годзе былі выпушчаны манеты наміналам 1, 3 і 5 самані са змененым дызайнам, адчаканеныя на Казахстанскім манетным двары.
Відарыс | Намінал | Матэрыял | Дыяметр (мм) |
Таўшчыня (мм) |
Маса (г) |
Гурт | Гады выпуску |
---|---|---|---|---|---|---|---|
5 дырамаў | сталь, плакіраванне латунню |
16,5 | 1,35 | 2 | гладкі | 2001 2006 | |
10 дырамаў | 17,5 | 1,4 | 2,4 | 2001 2006 | |||
20 дырамаў | 18,5 | 1,4 | 2,7 | 2001 2006 | |||
25 дырамаў | медзь+цынк | 19 | 1,4 | 2,76 | рубчасты | 2001 2006 | |
сталь, плак. латунню | 2,8 | 2006 | |||||
50 дырамаў | медзь+цынк | 21 | 1,45 | 3,6 | 2001 2006 | ||
сталь, плак. латунню | 3,4 | 2006 | |||||
1 самані | нейзільбер | 24 | 1,6 | 5,2 | перарывіста- рубчасты |
2001 | |
24,5 | 1,8 | 5,8 | 2018 | ||||
3 самані | 25,5 | 1,8 | 6,3 | гладкі з надпісам СЕ СОМОНӢ |
2001 | ||
2018 | |||||||
5 самані | 26,5 | 1,85 | 7 | перарывіста- рубчасты са зорачкамі |
2001 | ||
2018 |
З мэтай паляпшэння якасці грашовага абарачэння 15 чэрвеня 2011 года была выпушчана новая серыя манет наміналам у 5, 10, 20 і 50 дырамаў і 1 самані[2]. Манеты наміналам у 1 і 2 дырамы былі выпушчаны ў абарачэнне з 2 лютага 2013 года. Усе манеты чаканяцца на Казахстанскім манетным двары[3].
Усе манеты мінулых выпускаў (2001 і 2006 гады) застаюцца законнымі сродкамі плацяжу[4].
У 2015 і 2017 гадах былі выпушчаны манеты наміналам 5, 10, 20, 50 дырамаў і 1 самані (толькі ў 2017) з некалькі змененым дызайнам[5].
Нацыянальны банк Таджыкістана выпускае памятныя і юбілейныя манеты з каштоўных (золата — наміналамі 50, 100 і 200 самані і срэбра — наміналамі 1, 3, 5, 50, 100 і 500 самані) і некаштоўных металаў (біметал — наміналам 3 і 5 самані, мельхіёр і нейзільбер — наміналам 1 самані), пачынаючы з 2004 года, калі былі выпушчаны чатыры манеты, прысвечаныя 10-годдзю Канстытуцыі Таджыкістана і 80-годдзю Душанбэ.
Па стане на пачатак 2015 года было выпушчана 30 разнавіднасцяў манет, у тым ліку 5 біметалічных, 2 з мельхіёру, 1 з нейзільбера, 19 са срэбра 925 пробы і 3 з золата 900 пробы.
Банкноты вартасцю 1, 5, 20, 50 дырамаў і 1, 5, 10, 20, 50 і 100 самані былі выпушчаны ў абарачэнне з 30 кастрычніка 2000 года ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан № 415.
У 2010 годзе былі выпушчаны мадыфікацыі банкнот у 1, 5, 10 і 20 самані са змененым каляровым афармленнем[6], а таксама новыя банкноты наміналам у 3, 200 і 500 самані (з 10 верасня)[7].
25 снежня 2012 года выпушчаны мадыфікацыі банкнот наміналам 5 і 10 самані з дадатковым галаграфічным ахоўным элементам[8].
З 5 сакавіка 2013 года ў абарачэнне былі ўведзены мадыфікацыі банкнот наміналам 20, 50 і 100 самані, якія маюць новы элемент абароны: тры апошнія лічбы серыйнага нумара надрукаваны на кінеграме з дапамогай лазера і маюць павышаны рэльеф, які можна адрозніць няўзброеным вокам і навобмацак[9].
31 жніўня 2017 года Нацбанк Таджыкістана выпусціў у абарачэнне мадыфікацыі банкнот 10, 20, 50 і 100 самані, якія маюць новыя элементы аховы[10]. На ўсіх банкнотах заменены подпіс старшыні Нацбанка, а год зменены на 2017. На банкноце ў 100 самані на адным баку зменены ахоўныя палосы, эмблема банка зменшана. На адваротным баку банкноты металізаваная ахоўная нітка стала шырэйшай, флаг рэспублікі і эмблема банка таксама зменшаны.
У 2021 годзе банкноты 10, 20, 50, 100, 200 і 500 самані былі мадыфікаваныя — подпіс старшыні Нацбанка зноў заменены.
Выява | Намінал | Памеры (мм) |
Асноўныя колеры |
Апісанне | Гады выпуску | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Пярэдні бок | Адваротны бок | Пярэдні бок | Адваротны бок | ||||
1 дырам | 100×60 | карычневы | будынак Тэатра оперы і балета імя Садрыдзіна Айні | горны краявід | 1999 | ||
5 дырамаў | сіні | Палац культуры «Арбоб» | маўзалей у Чылучорчашме | ||||
20 дырамаў | зялёны | зала пасяджэнняў Нацыянальнага банка Таджыкістана | горная дарога | ||||
50 дырамаў | фіялетавы | заснавальнік дзяржавы Саманідаў Абу Ібрахім Ісмаіл ібн Ахмад Самані (849—907) |
горная даліна | ||||
1 самані | 141×65 | зялёны | паэт, грамадска-палітычны дзеяч Таджыкістана Мірзо Турсун-задэ (1911—1977) |
будынак Нацыянальнага банка Таджыкістана | 1999 | ||
3 самані | пурпурны | герой Таджыкістана, дзяржаўны дзеяч Таджыкістана Шырыншо Шотэмар (1899—1937) |
будынак Парламента Таджыкістана | 2010 | |||
5 самані | 144×65 | сіні | заснавальнік сучаснай таджыкскай літаратуры Садрыдзін Айні (1878—1954) |
маўзалей Абу Абдалаха Рудакі ў Пенджыкентскім раёне | 1999 | ||
10 самані | 147×65 | аранжавы пурпурны |
таджыкскі мысляр і паэт Мір Саід Алі Хамадані (1314—1384) |
маўзалей Мір Саіда Алі Хамадані ў г. Куляб | 1999 2017 2018 2021 2022 | ||
20 самані | 150×65 | карычневы блакітны |
персідскі філосаф і лекар, вучоны-энцыклапедыст Абу Алі Хусайн ібн Абдала ібн Сіна (Авіцэна; 980—1037) |
Гісарская крэпасць | |||
50 самані | 153×65 | сіні жоўты |
вучоны, дзяржаўны дзеяч Таджыкістана Бабаджан Гафураў (1908—1977) |
чайхана «Сино» ў Ісфарынскім раёне | |||
100 самані | 156×65 | карычневы блакітны |
заснавальнік дзяржавы Саманідаў Абу Ібрахім Ісмаіл ібн Ахмад Самані (849—907) |
Прэзідэнцкі палац | 1999 2017 2021 2022 | ||
200 самані | 159×68 | карычневы жоўты блакітны |
герой Таджыкістана, дзяржаўны дзеяч Таджыкістана Нусратулло Махсум (1881—1937) |
будынак Нацыянальнай бібліятэкі | 2010 2018 2021 2022 | ||
500 самані | 162×71 | сіні жоўты |
заснавальнік таджыкскай (персідскай) класічнай літаратуры Абу Абдалах Рудакі (858—941) |
Палац нацыі | 2010 2018 2021 2022 | ||
Маштаб выяў — 1,0 пікселя на міліметр. |
У верасні 2015 года Нацыянальны банк Таджыкістана аб’явіў аб пачатку конкурсу на распрацоўку сімвала самані, які павінен быў завяршыцца да пачатку кастрычніка. Аднак скончыўся ён безвынікова, да гэтага часу сімвалам нацыянальнай валюты Таджыкістана з’яўляецца звычайнае скарачэнне — літара «с»[11][12].
Рынкавы курс | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
|
Самані на Вікісховішчы |