Самнамбулізм | |
---|---|
| |
МКХ-10 | F51.3 |
МКХ-9 | 307.4 |
DiseasesDB | 36323 |
MedlinePlus | 000808 |
MeSH | D013009 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самнамбулізм (ад лац.: Somnus — сон і ambulo — хаджу, блукаю) — лунацізм, хваравіты стан, пры якім людзі здзяйсняюць якія-небудзь дзеянні, знаходзячыся ў стане сну. Паводзіны чалавека пры гэтым выглядаюць мэтанакіраванымі і адэкватнымі. Але насамрэч ён выконвае дзеянні немэтанакіравана альбо ў адпаведнасці з тым, што яму сніцца ў дадзены момант. Хаджэнне ў сне ўзнікае звычайна падчас няпоўнага абуджэння ад глыбокай фазы павольнага сну, пры гэтым мозг знаходзіцца ў стане паўсну-паўбадзёрасці. Вочы самнамбулы звычайна расплюшчаныя. Ён можа рабіць розныя рухі, абыходзіць перашкоды, часам выконваць складаныя ўчынкі, даваць адказы на простыя пытанні. Аднак дзеянні не з’яўляюцца свядомымі і пры абуджэнні не ўзгадваюцца (амнезія).
Састарэлая назва — лунацізм, паходзіць ад познелацінскага lunaticus — вар’ят, ад лацінскага luna — месяц. Тэрмін «лунацізм» звязаны з уяўленнямі шматлікіх старажытных народаў аб уплыве месяцавых цыклаў на псіхіку чалавека.
Ад непадакантрольных дзеянняў у сне, людзі могуць наносіць сабе фізічныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Бывае, што самнамбулы вывальваюцца з вокнаў, памылкова прымаючы іх за дзверы. Рэдкая агрэсіўная форма плыні лунацізму можа прымаць непрадказальны абарот. Лунатык можа праяўляць гвалт у адносінах да людзей, якія спрабуюць яму дапамагчы ці проста трапляюцца на шляху. Звычайна ходзяць у сне лунатыкі нядоўга, не больш за гадзіну. Затым вяртаюцца ў ложак. Не ўсе менавіта ходзяць. Некаторыя, напрыклад, сядзяць ці проста стаяць.