Самолюс Валеранда[1] (Samolus valerandi) — від раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Шматгадовая травяністая, цьмяна-зялёная расліна. Сцябло (6) 10—80 см. Лісты 12—80 (—115) х 3,5—35 (-45) мм, зваротна-яйкападобныя. Суквецці канчатковыя, простыя або разгалінаваныя. Вяночак 24 мм у дыяметры, белы. Плады шарападобныя капсулы 2,5—3,2 мм. Цвіце з чэрвеня па лістапад.
Азія, Міжземнамор’е, Паўднёвая і Заходняя Еўропа, Макаранезія; уведзены ў Амерыцы. Насяляе мокрыя канавы, берагі, часова забалочаныя глебы; 0-1150. м.
Зноскі