| ||||||||||||||||
Самсу́н[1] (турэцк.: Samsun) — горад у Чарнаморскім рэгіёне Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Самсун. Істотны порт Турцыі на Чорным моры. Насельніцтва ў 2000 годзе складала каля 350 тыс. чалавек[1].
Заснаваны як грэчаская калонія Амісас выхадцамі з Мілета ў VII стагоддзі да н.э. на месцы старажытнага хецкага пасялення Энетэ.
Важны гандлёвы і эканамічны цэнтр краіны, адно з асноўных месцаў тытунёвай вытворчасці.
Універсітэт Самсуна ўваходзіць у сямёрку буйнейшых турэцкіх універсітэтаў.
|