Самуэль Шмід

Самуэль Шмід
ням.: Samuel Schmid
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1 студзеня 2001 — 31 снежня 2008
Папярэднік Адольф Огі
Пераемнік Улі Маўрэр
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
19 верасня 1994 — 5 снежня 1999
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
6 снежня 1999 — 6 снежня 2000
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2005 — 31 снежня 2005
Папярэднік Жазеф Дайс
Пераемнік Морыц Лоенбергер
Head of the Federal Department of Defence, Civil Protection and Sports[d]
2001 — 2008

Нараджэнне 8 студзеня 1947(1947-01-08)[1][2] (77 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самуэль Шмід (ням.: Samuel Schmid; нар. 8 студзеня 1947, Руці-бай-Бюрэн, кантон Берн, Швейцарыя) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Член Федэральнага савета Швейцарыі, начальнік дэпартамента абароны і спорту ў 2000—2008. Віцэ-прэзідэнт Швейцарыі ў 2004 годзе. Прэзідэнт Швейцарыі ў 2005 годзе.

Начальнік ваеннага ведамства

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць Шміда на пасадзе начальніка ваеннага ведамства склалася няўдала. У прыватнасці, яму не ўдалося правесці праз парламент праграму пераўзбраення арміі. Таксама вялікі ўрон яго рэпутацыі прынесла прызначэнне кіраўніком узброенымі сіламі Швейцарыі Роланда Нефа, якога абвінавацілі ў нявартым такой высокай пасады паводзінах. Шмід быў абраны ў Федэральную раду, быўшы чальцом кансерватыўнай Швейцарскай народнай партыі, але неўзабаве пасля абрання быў змушаны пакінуць сваю партыю і перайсці ў ізноў нядаўна створаную на аснове яе ўмеранага крыла Бюргерска-дэмакратычную партыю.

Падрабязнасці адстаўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Выйшаў у адстаўку з пасады члена Федэральнага савета пад націскам як ліберальных сіл, якія абвінавачвалі яго ў недастаткова радыкальным праекце ваеннай рэформы, так і кансерватараў з Народнай партыі, якія страцілі з выхадам Шміта з партыі сваё месца ў Федэральным савеце. Сам Шмід заявіў, што сыходзіць з пасады па стане здароўя і з прычыны прыязнасці да войска, якое можа пацярпець ад занадта рэзкіх рэформаў. На месца, якое вызвалілася пасля адстаўкі Шміда, у Федэральным савеце прэтэндаваў Крыстаф Блохер, аднак пацярпеў паражэнне дзякуючы сваёй рэпутацыі нацыяналіста.

Зноскі