Самуіл Аба

Самуіл Аба
венг.: Aba Sámuel
3-і кароль Венгрыі
1041 — 1044
Папярэднік Пётр Арсеола
Пераемнік Пётр Арсеола

Нараджэнне 990
  • невядома
Смерць 5 ліпеня 1044
Месца пахавання
Род Aba[d]
Жонка Sarolta[d][1]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са́муіл Аба́ (Ша́муэл Аба́, венг.: Aba Sámuel; каля 9905 ліпеня 1044) — венгерскі кароль (10411044), быў жанаты з сястрой караля Іштвана I Святога.

У 1041 годзе Самуіл Аба стаў на чале незадаволеных, якія паўсталі супраць караля Пятра Арсеола. Пасля выгнання апошняга быў каранаваны і стаў новым каралём. Аднак неўзабаве супраць яго ўтварылася моцная кааліцыя, якая мелася на мэце вярнуць на прастол караля Пятра. З прычыны таго, што Аба не выканаў умоў міру, заключага з імператарам Генрыхам III, апошні разам з выгнаным каралём Пятром уварваўся ў 1044 годзе ў Венгрыю і разбіў войска Абы пры Дзьёры . Пераможаны Самуіл Аба быў схоплены і абезгалоўлены.

Ад Самуіла Абы вядзе сваё паходжанне, хоць без пераканаўчых доказаў, адзін з венгерскіх дваранскіх родаў, імем якога ў канцы XIX стагоддзя зваўся камітат Абаўй (частка сучаснага медзье Боршад-Абаўй-Земплен).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).