Самуіл Галкін | |
---|---|
שמואל האַלקין | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Шмуэл Галкін |
Дата нараджэння | 23 лістапада (5 снежня) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1960[2][3] (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | СССР |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык |
Жанр | Лірыка, філасофская паэзія, драма |
Мова твораў | ідыш |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самуіл Залманавіч Галкін (23.11(5.12).1897, Рагачоў — 21 верасня 1960, Масква) — яўрэйскі паэт, перакладчык і драматург.
Першыя творы Галкін пісаў на іўрыце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некаторы час жыў у Екацярынаславе. У 1922 годзе ён пераехаў у Маскву.
У далейшым Галкін звяртаецца да актуальнай савецкай тэматыцы, дэкларуе веру ў перамогу камуністычных ідэй і інтэрнацыянальнага гуманізму. У зборнік «Эрдышэ вэгн» («Зямныя шляхі», 1945) увайшлі патрыятычныя вершы аб Вялікай Айчыннай вайне. Значнай часткай творчасці Галкіна становіцца інтымная і філасофская лірыка («Кантакт», 1935), у якой фіксацыя найтонкіх рухаў душы набывае асаблівую рэльефнасць дзякуючы афарыстычным вершам, багаццю і гнуткасці мовы. Асноўны настрой гэтай лірыкі — любоў да жыцця, захапленне перад разнастайнасцю яе праяў. Свежасць успрымання арганічна зліваецца з глыбокім асэнсаваннем навакольнага свету.
Драматычныя творы «Бар-Кохба» (1939), «Суламіф» (1940), «Душа, якая спявае» ішлі на сцэнах яўрэйскіх тэатраў. Трагедыя «Паўстанне ў гета» («За жыццё», 1947) паказвае гераічнае паўстанне ў варшаўскім гета супраць нацысцкіх акупантаў.