Самшыт вечназялёны

Самшыт вечназялёны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buxus sempervirens L., Sp. Pl. 2: 983 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501097
NCBI  4002
EOL  489681
IPNI  340317-1
TPL  kew-2688005

Самшыт[3] (Búxus sempervírens) — драўняная расліна, від роду Самшыт (Buxus) сямейства Buxaceae. У прамысловасці драўніну самшыта часам называюць пальмавым дрэвам[4].

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Самшыт вечназялёны — дрэва вышынёй да 15 м, часам куст.

Парасткі прамыя, тырчаць, чатырохгранныя, зялёныя, густа пакрытыя лісцем.

Лісце на кароткіх чаранках, амаль сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, моцна адрозніваецца па форме, скурыстае, голае, з бліскучым цёмна-зялёным верхнім бокам і светла-зялёным, нават жаўтлявым ніжнім.

Кветкі дробныя, зеленаватыя, звычайна аднаполыя, тычынкавыя — у кампактных галоўкавых суквеццях, песцічныя — адзінкавыя[5].

Плод — дробная чорна-карычневая трохражковая шарападобная каробачка з вырастамі і створкамі, якія раскрываюцца па меры паспявання насення.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, паўночна-заходняй Афрыцы і Пярэдняй Азіі. Яго арэал распасціраецца ад паўднёвай Англіі да паўночнага Марока, а на ўсходзе дасягае Турцыі і Заходняга Каўказа.

Ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[6]. Ценелюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на скалах, камянях і камяністых россыпах, узлесках шыракалістых лясоў[6].

Значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна выкарыстоўваюць пры стварэнні бардзюра, радзей — жывой загарадзі. Тэхнічная культура[6]. Расліна ядавітая[6].

Па дадзеных The Plant List на 2010 год[7], у сінаніміку віду ўваходзяць:

  • Buxus angustifolia Mill.
  • Buxus arborescens Mill.
  • Buxus argentea Steud.
  • Buxus aurea Steud.
  • Buxus caucasica K.Koch
  • Buxus colchica Pojark.
  • Buxus crispa K.Koch
  • Buxus cucullata K.Koch
  • Buxus elegantissima K.Koch
  • Buxus fruticosa Borkh.
  • Buxus handsworthii K.Koch
  • Buxus macrophylla Dippel, ням. illeg.
  • Buxus marginata Steud.
  • Buxus mucronata Baill.
  • Buxus myrtifolia Lam.
  • Buxus rosmarinifolia Baill.
  • Buxus salicifolia K.Koch
  • Buxus suffruticosa Mill.
  • Buxus tenuifolia Baill.
  • Buxus variegata Steud.
  • Buxus vulgaris Bubani

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кавказская пальма // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Пальмовое дерево // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Самшит
  6. а б в г д Самшит вечнозелёный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Buxus sempervirens L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (24 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2013. Праверана 26 верасня 2013.