Самія Сулуху | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
суахілі: Samia Suluhu Hassan | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джон Магуфулі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1960 (65 гадоў)
|
||||||
Дзеці | Wanu Hafidh Ameir[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Самія Хасан Сулуху (суахілі: Samia Hassan Suluhu; нар. 27 студзеня 1960) — танзанійскі палітык, якая прадстаўляе партыю Чама Ча Мапіндузі. Яна стала першай у гісторыі Танзаніі жанчынай, што заняла пасаду віцэ-прэзідэнта — пасля ўсеагульных выбараў 2015 года пры прэзідэнце Джоне Магуфулі[1], а таксама першая жанчына на пасадзе прэзідэнта краіны (з 2021)[2][3].
Была дэпутатам парламента з 2010 па 2015 год і дзяржаўным міністрам у кабінеце віцэ-прэзідэнта па пытаннях Саюза з 2010 года. Да гэтага яна займала пасаду міністра ў напалову аўтаномным рэгіёне Занзібар у адміністрацыі прэзідэнта Аману Каруме. У 2014 годзе была абрананамеснікам старшыні Устаноўчага сходу, якому даручана было падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі краіны.
Сулуху нарадзілася ў Султанаце Занзібар. Пасля завяршэння вучобы ў 1977 годзе была прынятая на працу клеркам у Міністэрства планавання і развіцця. У 1986 годзе скончыла інстытут развіцця менеджменту (цяпер Універсітэт Мзумбе) з дыпломам у вобласці дзяржаўнага кіравання.
Затым яна працавала на праекце, фінансаваным Сусветнай харчовай праграмай. Паміж 1992 і 1994 гадамі яна вучылася ва Універсітэце Манчэстэра, выпусціўшыся са ступенню магістра ў галіне эканомікі. У 2015 годзе атрымала ступень магістра ў галіне эканамічнага развіцця з дапамогай сумеснай праграмы Адкрытага ўніверсітэта Танзаніі і Універсітэта Паўднёвага Нью-Гэмпшыра.
Палітыкай занялася ў 2000 годзе. Была абрана ў Палату прадстаўнікоў Занзібара і атрымала міністэрскі партфель ад прэзідэнта Амані Карумэ, стаўшы адзінай высокапастаўленай жанчынай у яго кабінеце. Пасля перавыбрання ў 2005 годзе зноў была прызначаная міністрам, але ўжо на іншую пасаду.
У 2010 годзе была абрана ў Нацыянальны сход ад акругі Макундучы, атрымаўшы больш за 80 % галасоў[4]. Прэзідэнт Джакая Кікветэ прызначыў яе міністрам па справах Саюза[5].
У ліпені 2015 года кандыдат у прэзідэнты ад кіруючай сацыялістычнай партыі Чама Ча Мапіндузі Джон Магуфулі назваў яе сваім напарнікам на выбарах 2015 года[6]. Іх тандэм перамог на прэзідэнцкіх выбарах[7].
18 сакавіка 2021 года пасля смерці Джона Магуфулі стала новым прэзідэнтам.
У верасні 2021 года Самія Сулуху пацвердзіла, што мае намер балатавацца ў прэзідэнты ў 2025 годзе і такім чынам стаць першай абранай жанчынай-прэзідэнтам краіны, калі яна пераможа.