| ||||||||||||||||
Сан-Бруна (англ.: San Bruno) — горад у акрузе Сан-Матэа, штат Каліфорнія, ЗША. Насельніцтва горада — 41114 чалавек (перапіс 2010 года).
Горад размешчаны побач, але не ўключае ў сябе міжнародны аэрапорт Сан-Францыска (размешчаны на немуніцыпальнай тэрыторыі пад юрысдыкцыяй акругі) і нацыянальныя могілкі Залатыя Вароты (уласнасць федэральнага ўрада). Сан-Бруна размешчаны паміж Паўднёвым Сан-Францыска і Мілбра, паблізу ад міжнароднага аэрапорта Сан-Францыска і прыкладна за 19 км на поўдзень ад цэнтра Сан-Францыска.