Каталіцкі храм | |
Сан-Карла але Куатра Фантанэ | |
---|---|
San Carlo alle Quattro Fontane | |
| |
41°54′06,60″ пн. ш. 12°29′26,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым, на скрыжаванні вуліц Via Quirinale і Via delle Quattro Fontane, 23 |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Ордэнская прыналежнасць | Іспанскія трынітарыі |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Франчэска Бараміні |
Заснавальнік | Gabriel de la Asunción[d] |
Дата заснавання | ліпень 1638 |
Сайт | sancarlino.eu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сан-Карла але Куатра Фантанэ (італ.: San Carlo alle Quattro Fontane, таксама San Carlino, што значыць «царква Св. Карла ля чатырох фантанаў») — эталон мудрагелістай барочнай крывалінейнасці, спраектаваны і пабудаваны ў Рыме адным з самых экстравагантных майстроў барока — Франчэска Бараміні.
Будавалася яна па барамініеўскаму праекту ў 1638—1677 гг. і была асвячона ў гонар кананізаванага міланскага кардынала і рэфарматара царквы Карла Барамеа, а таксама Найсвяцейшай Троіцы. У 1999 годзе грунтоўна адрэстаўравана.
У царквы вуглы зрэзаны і каля іх размешчаны чатыры скульптурныя групы з фантанамі, адсюль і назва — але Куатра Фантанэ. Фігуры анёлаў падтрымліваюць вялікі авал з выявай герба.
Унутранае ўбранне выканана ў белым колеры і лічыцца першым тварэннем эпохі росквіту рымскага барока. Будынак у плане ўтварае авал, перакрыты купалам, па баках размешчаны 2 невялікія капэлы. Капэла ў ніжняй частцы царквы была прадугледжана як месца пахавання архітэктара, аднак Бараміні, які скончыў жыццё самагубствам, быў пахаваны побач з дзядзькам Карла Мадэрна ў Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні.