Славутасць | |
Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура | |
---|---|
| |
41°54′09″ пн. ш. 12°31′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскае мастацтва[d] |
Дата заснавання | VI стагоддзе |
Сайт | basilicasanlorenzo.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Базіліка Святога Лаўрэнція за гарадской сцяной (італ.: San Lorenzo fuori le Mura; Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура) — адна з сямі паломніцкіх цэркваў Рыма.
Пабудавана ў 580-я гады на месцы пахавання Святога Лаўрэнція. У XIII стагоддзі Папа Ганорый III прыбудаваў да старажытнага больш маштабны раманскі храм. У 1374—1847 гадах у Сан-Ларэнца знаходзілася кафедра лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма.
Фасад базілікі разбураны падчас саюзніцкіх бамбардзіровак Рыма ў ліпені 1943 года, аднаўленчыя працы працягваліся да 1949 года.
У склепе захаваліся выключныя раннехрысціянскія саркафагі. Вакол храма размяшчаюцца адносна сучасныя могілкі Кампа Верана.