Сан-Луіс-Абіспа (акруга)

Сан-Луіс-Абіспа
англ.: San Luis Obispo County
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1850
Насельніцтва
  • 282 424 чал. (1 красавіка 2020)[4][5]
Плошча
  • 9 364 км²
Сан-Луіс-Абіспа на карце
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Луіс-Абіспа (англ.: San Luis Obispo County) — акруга на захадзе цэнтральнай часткі штата Каліфорнія, ЗША. Насельніцтва акругі — 269 637 чалавек (перапіс 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Луіс-Абіспа. Акруга была створана ў 1850 годзе, непасрэдна пры стварэнні штата Каліфорнія.

Агульная плошча — 9370 км², з якіх 8540 км² — суша і 820 км² (8,8 %) — водныя паверхні. Мяжуе з акругай Мантэрэй (на поўначы), акругай Кінгс (на паўночным усходзе), акругай Керн (на ўсходзе) і акругай Санта-Барбара (на поўдні). На захадзе абмываецца водамі Ціхага акіяна.