Сан | |
---|---|
![]() Панарама ракі Сан з Собнінскага замку | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 444 км |
Басейн | 16 700 км² |
Расход вады | 124 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Каля Ужоцкага перавалу, Карпаты |
• Вышыня | 950 м |
• Каардынаты | 49°00′10″ пн. ш. 22°52′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Р. Вісла |
• Каардынаты | 50°44′15″ пн. ш. 21°50′43″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вісла → Гданьская бухта |
|
|
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Сан (польск.: San, укр.: Сян) — рака ва Украіне (Туркіўскі раён, Львоўская вобласць) і Польшчы. Самы вялікі карпацкі (правы) прыток Віслы (басейн Балтыйскага мора).
Выток у Карпатах (Верхнія Бяскіды) на вышыні 900 м; значная частка верхняга цячэння — па мяжы Польшчы і Украіны. Па выхадзе з гор цячэ па халмістай раўніне, затым — па Сандамірскай нізіне. Упадае ў Віслу каля горада Сандаміра. Важнейшыя прытокі — Віслок (левы), Танеў (правы).
Разводдзе ў лютым-траўні, летам — самы нізкі ўзровень; летнія паводкі рэдкія. Сан выкарыстоўваецца для сплаву лесу; у ніжнім цячэнні суднаходны.
У верхнім цячэнні ўладкована Солінскае вадасховішча, ГЭС.
На Сане стаяць гарады Санак, Пшэмысль, Яраслаў.
У адпаведнасці з Сакрэтным дадатковым пратаколам да Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам (вядомаму як «Пакт Молатава-Рыбентропа»), па рэках Сан, Нараў і Вісла праходзіла мяжа сфер інтарэсаў Трэцяга Рэйха і СССР у Польшчы. З верасня 1939 г. Сан з'яўляецца памежнай ракой паміж СССР і Германіяй (з 1946 г. і ў цяперашні час — паміж Украінай і Польшчай толькі на невялікім участку ля вытока ракі).
Сан згадваецца ў песні «Ще не вмерла України», аснове дзяржаўнага гімна Украіны: «Станем, браття, у бій кривавий від Сяну до Дону». Аднак у афіцыйную рэдакцыю гімна гэтая частка песні не ўвайшла. Пры гэтым Украіна мае выхад да Сану, але не да Дона.