Сангі́на (фр.: sanguine от лац.: sanguis) — матэрыял для малявання, вырабляецца пераважна ў выглядзе палачак з кааліну і аксідаў жалеза.
Каляровая гама сангіны вагаецца ад карычневага да блізкага да чырвонага. З яе дапамогай добра перадаюцца тоны аголенага чалавечага цела, таму выкананыя сангінай партрэты выглядаюць вельмі натуральна. Падчас працы сангіну можна змочваць і тым самым разнастаіць таўшчыню і шчыльнасць рыскі. Сангіну можна расціраць ватай па паперы для атрымання больш тонкіх і празрыстых пластоў. Сангіна добрая пры тэхніцы «грызайль» (выкананне работы ў розных адценнях аднаго колеру). Працуюць чыстай сангінай, а таксама ў спалучэнні з італьянскім алоўкам і вугалем[1].
Тэхніка малюнка з натуры з дапамогай сангіны вядомая пачынаючы з эпохі Адраджэння (Леанарда да Вінчы, Рафаэль). У гэты час у Еўропе ўжывалася натуральная сангіна мінеральнага паходжання («чырвоны мел»). Сучасная сангіна - штучная.
Асабліва шырока сангіна была распаўсюджаная ў XVII—XVIII стст. у малюнках з натуры і партрэтах (П. Рубенс, А.Вато, Ж. Фраганар, Ж. Шардэн). Цікавасць да сангіны захоўваецца і ў наступны час. Але асабліва часта да яе звярталіся мастакі пачатку XX ст. У гэты час складваецца нават своеасаблівы тып партрэта, дзе старанна выкананыя толькі галава і рукі партрэтуемых (як правіла, які сядзіць). Астатняя фігура намечана толькі некалькімі рыскамі.