Сандра Гатал

Футбол
Сандра Гатал
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасня 1991(1991-09-09)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Аўстрыя
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Венцэнбах
Маладзёжныя клубы
2000—2008 Аўстрыя Брэгенц
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Аўстрыя Брэгенц 21 (8)
2010 Аўстрыя Фёрст (Вена) 9 (0)
2010—2014 Аўстрыя Вольфсберг 70 (13)
2012   Аўстрыя Аўстрыя (Клагенфурт) 6 (2)
2012—2013   Аўстрыя Горн 32 (10)
2014—2015 Харватыя Хайдук (Спліт) 25 (9)
2015—2016 Швейцарыя Санкт-Гален 7 (0)
2016   Турцыя Ені Мальт’яспор 4 (0)
2016 Польшча Пяст (Глівіцы) 4 (1)
2017 Ізраіль Ашдод 4 (0)
2017 Харватыя Істра 1961 (Пула) 7 (2)
2018 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (2)
2018—2019 Літва Судува (Марыямпале) 21 (11)
2019—2020 Аўстрыя Гартберг 9 (0)
2020—2021 Германія Донауштаўф 12 (5)
2022 Германія Фартуна (Рэгенсбург) 1 (0)
2022 Швейцарыя Монтлінген
2023— Германія Венцэнбах
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандра Гатал (ням.: Sandro Gotal; нар. 9 верасня 1991, Брэгенц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст харвацкага паходжання, нападнік нямецкага клуба «Венцэнбах».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Брэгенц», у складзе якога і пачаў дарослую кар’еру. Да 2014 года выступаў у Аўстрыі за клубы «Фёрст», «Вольфсберг», «Аўстрыя» і «Горн». У 2014 годзе перайшоў у харвацкі «Хайдук», дзе правёў паспяховы сезон (25 матчаў, 9 галоў). На наступны год стаў іграком швейцарскага «Санкт-Галена», але не здолеў замацавацца ў складзе. У першай палове 2016 года гуляў у арэндзе ў Турцыі, пазней стаў іграком польскага клуба «Пяст», але правёў толькі чатыры матчы і хутка пакінуў каманду. У пачатку 2017 года гуляў за ізраільскі «Ашдод», пасля чаго зноў апынуўся ў Харватыі, далучыўшыся да клуба «Істра 1961».

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[4]. Разам з «Дынама» выйграў Суперкубак і Кубак Беларусі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкую каманду[5].

У жніўні 2018 года папоўніў склад чэмпіёна Літвы марыямпальскай «Судувы», дапамог клубу ў сезоне 2018 заваяваць другі запар тытул. У верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду і неўзабаве вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Гартберга». У верасні 2020 года далучыўся да нямецкага клуба «Донауштаўф» з рэгіянальнай Баварскай лігі. У студзені 2022 года перайшоў у рэгенсбургскую «Фартуна», а сезон 2022/23 пачаў у швейцарскім «Монтлінген», які пакінуў ужо ў верасні 2022 года. З 2023 года стаў гуляць за «Венцэнбах».

Зноскі