Горад
| ||||||||||||||||||||
Са́нта-А́на[1] (ісп.: Santa Ana) — горад на захадзе Сальвадора, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага дэпартамента Санта-Ана.
Санта-Ана — другі па велічыні горад у Сальвадоры. Ён размешчаны на Панамерыканскай шашы, за 16 км ад вулкана Санта-Ана, на вышыні 665 м над узроўнем мора. За 64 км на захад ад Санта-Аны знаходзіцца сталіца Сальвадора, горад Сан-Сальвадор.
Горад быў заснаваны іспанскімі каланізатарамі ў 1569 годзе. У горадзе захаваліся ўзоры каланіяльнай архітэктуры — гатычны сабор і царква Эль Кальварыа. За 14 км на захад ад Санта-Аны размяшчаюцца руіны старажытнага індзейскага горада Тасумаль.