Сантэхнікі Белага дома (англ.: White House Plumbers, альбо проста «сантэхнікі» ці «вадаправодчыкі» (the Plumbers)) — сакрэтная спецыяльная разведвальная група адміністрацыі прэзідэнта ЗША, створаная 24 ліпеня 1971 падчас прэзідэнцтва Рычарда Ніксана і прызначаная для барацьбы з «уцечкамі» сакрэтнай інфармацыі. Члены групы займаліся незаконнай дзейнасцю ў інтарэсах Камітэта па перавыбранню прэзідэнта, у тым ліку ажыццявілі пранікненне з узломам у памяшканне Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША (Уотэргейт). Група мела сувязь з ЦРУ праз яе членаў Говарда Ханта і Джона Пэйслі.
Першай аперацыяй групы стала выкраданне дакументацыі з офіса Л.Філдынга, які быў прыватным псіхіятрам ваеннага аналітыка Дэніэла Элсберга (Элсберг перадаў прэсе сакрэты сборнік Дакументы Пентагона, прысвечаны В'етнамскай вайне). Неўзабаве пасля гэтага група была перададзена ў выкарыстанне Камітэту па перавыбранню прэзідэнта.