Пасёлак гарадскога тыпу
|
Санчурск (руск.: Са́нчурск, лугавамар. Шынчара́, горнамар.: Санцара́) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Санчурскага раёна Кіраўскай вобласці Расіі. Утварае Санчурскае гарадское паселішча. Насельніцтва — 3865 чалавек (2021).
Пасёлак размешчаны на рацэ Вялікая Какшага ў месцы ўпадзення ў яе прытокаў Мамокша і Меленка на крайнім паўднёвым захадзе вобласці, за 230 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра горада Кірава, за 50 км на паўночны захад ад Іашкар-Алы і за 31 км ад чыгуначнай станцыі Нуж’ялы.