Сапраўдныя мухі (Muscidae) — сямейства кароткавусых двукрылых насякомых, у якое ўваходзяць каля 5 тысяч відаў, падзеленых больш чым на 100 родаў. Біялогія сапраўдных мух вельмі разнастайная.
Цела даўжынёй да 15 мм, пакрыта валасінкамі і шчацінкамі. Колер пакроваў цёмны, радзей жоўты ці з металічным бляскам (сіні, зялёны). Дарослыя асобіны сілкуюцца сокамі раслін; ёсць сапрафагі і драпежнікі; самкі, часам і самцы некаторых відаў сілкуюцца крывёй. Лічынкі — драпежнікі або сапрафагі, вельмі рэдка — паразіты саранчовых або эктапаразіты птушак. Развіваюцца ў арганічных рэштках, часам у жывых тканках раслін або жывёл. Шмат сінантропных відаў (пакаёвая муха, жыгалка асенняя і інш.).