Сапраўдныя шаўкапрады (Bombycidae) — сямейства матылёў.
Цела масіўнае, ротавыя органы рудыментарныя (дарослыя матылі не кормяцца), вусікі грабеньчатыя. Пярэднія крылы маюць выразку па знешнім краі, серпападобную вяршыню. Вусень з кароткім шыпападобным вырастам на 8-ым сегменце брушка, пярэдняя частка цела звужана. Кукалка развіваецца ў шаўкавістым кокане.
У сусветнай фаўне 20 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Найбольш значны прадстаўнік сямейства — аб'ект штучнага развядзення тутавы шаўкапрад, у прыродзе не адзначаецца.