Сапраўдныя ігуаны (Iguana) — род буйных драўняных яшчарак сямейства ігуанавых.
Сапраўдныя ігуаны — вельмі буйныя яшчаркі, у рэдкім выпадку дасягаюць даўжыні больш за 2 м. Яны характарызуюцца буйной галавой, прыкметна сплошчаным з бакоў целам, доўгімі моцнымі канечнасцямі і вельмі доўгім хвастом. На спіне і пярэдняй палове хваста ўздоўж хрыбта размяшчаецца высокі грабень, пад ніжняй сківіцай вісіць плоскі гарлавы мяшок, таксама з грэбнем па пярэднім краю.
Распаўсюджаны ў Амерыцы ад Мексікі на поўдзень праз Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку да Парагвая і Паўднёвай Бразіліі, а таксама на Малых Антылах.