Сара Хектар | |
---|---|
Род дзейнасці | гарналыжніца |
Дата нараджэння | 4 верасня 1992[1] (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Сайт | sarahector.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сара Хектар (шведск.: Sara Hector; нар. 4 верасня 1992 г., Сандвікен, Еўлебарг) — шведская гарналыжніца. Прызёр і пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату свету.
У спаборніцтвах пад эгідай FIS Хектар пачала выступаць са снежня 2007 года. У канцы 2009 года шведка дэбютавала на Кубку свету. У гэты ж перыяд яна заваявала першы медаль на юніёрскіх чэмпіянатах свету: на першынстве 2010 года яна заваявала бронзу ў слаламе. Праз год, у Кран-Мантане яна стала чэмпіёнкай свету ў гіганцкім слаламе а ў 2012 годзе заваявала ў гэтай дысцыпліне сярэбраны медаль, сабраўшы поўны камплект медалёў юніёрскіх першынстваў свету.
У 2011 годзе Хектар увайшла ў склад шведскай зборнай на чэмпіянат свету, дзе індывідуальна выступіла толькі ў гіганцкім слаламе і заняла ў ім 17-е месца. Акрамя таго заваявала бронзавы медаль разам са зборнай у камандных спаборніцтвах.
На Алімпіядзе ў Сочы шведка выступіла ў трох відах праграмы. Яе лепшым вынікам стала трынаццатае месца ў камбінацыі.
У сезоне 2014/15 Хектар упершыню патрапіла на подыум, стаўшы другой у гіганцкім слаламе на хатнім этапе ў Орэ. У канцы 2014 года ў аўстрыйскім Кюхтаў Сара Хенктар выйграла спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе, атрымаўшы першую перамогу ў кар’еры.