Сарабанда | |
---|---|
шведск.: Saraband | |
Жанр | драматычны фільм і музычны фільм[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Sveriges Television[d] |
Працягласць | 107 хв. |
Краіна | |
Мова | нямецкая і англійская |
Год | 1 снежня 2003[1] |
Папярэдні фільм | Scenes from a Marriage[d] |
IMDb | ID 0299478 |
«Сарабанда» (шведск.: Saraband) — мастацкі фільм 2003 года, апошняя праца шведскага кінарэжысёра Інгмара Бергмана.
Дзеянне фільма — працяг фільма Бергмана 1973 года «Сцэны з сямейнага жыцця».
У Марыяны раптам узнікае патрэба бачыць свайго былога мужа Юхана, і яна вырашае наведаць яго стары загарадны дом у шведскай правінцыі Даларна. Прыязджаючы туды восеньскім днём, яна будзіць свайго былога мужа пацалункам. Непадалёк жывуць сын Юхана — Хенрык і ўжо амаль дарослая дачка Хенрыка — Карын.
Хенрык дае сваёй дачцэ ўрокі віяланчэлі і бачыць яе будучыню вырашанай. Іх узаемаадносіны вельмі напружаныя. Адносіны паміж бацькам і сынам таксама нельга назваць ідэальнымі, хоць яны абодва клапатліва ставяцца да Карын. Абодва аднолькава моцна аплакваюць каханую Хенрыка Ганну, якая памерла каля двух гадоў таму.
Марыяне неўзабаве робіцца зразумелым, што ўсё адбываецца не так, як павінна быць, і яна міжволі аказваецца ў складанай і непрыемнай канфліктнай сітуацыі.