Сараеўскае забойства | |
---|---|
![]() Мемарыяльная дошка на месцы забойства | |
Месца нападу |
Сараева, ![]() |
Мэта нападу | Забойства эрцгерцага Франца Фердынанда |
Дата |
28 чэрвеня 1914 года |
Спосаб нападу | Стрэлы з пісталета |
Зброя | Браўнінг |
Загінулыя | Эрцгерцаг Франц Фердынанд, Сафія Гогенберг |
Колькасць тэрарыстаў | 1 |
Тэрарысты | Гаўрыла Прынцып |
Арганізатары | Чорная рука |
Сараеўскае забойства — забойства 28 чэрвеня 1914 эрцгерцага Франца Фердынанда, спадчынніка аўстра-венгерскага прастола, і яго жонкі герцагіні Сафіі Гогенберг у Сараева сербскім гімназістам Гаўрылам Прынцыпам, членам сербскай тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна». Прынцып уваходзіў у групу з 5 тэрарыстаў, якія каардынаваліся Данілам Ілічам.
У Сербіі меўся шэраг нацыяналістычных арганізацый, якія ставілі сваёй задачай аб'яднанне паўднёвых славян і стварэнне «Вялікай Сербіі». Сярод афіцэраў сербскай арміі існавала тайная арганізацыя пад назвай «Чорная рука». Мэтай яе было вызваленне сербаў, якія знаходзіліся пад уладай Аўстра-Венгрыі. Правадыром «Чорнай рукі» быў палкоўнік Драгуцін Дзмітрыевіч, па мянушцы «Апіс», начальнік сербскай контрразведкі. Урад Пашыча яго пабойваўся. Сербскі ўрад здагадваўся пра змову і не ўхваляў яе, але і не перашкаджаў «Чорнай руцэ».
Забойства стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны.