Гістарычная дзяржава | |||||
Сардзінскае каралеўства | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Regno di Sardegna | |||||
|
|||||
1720, 1324 і 1713 — 1861
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | італьянская мова, французская, п’емонцкая мова, аксітанская мова, Сардзінская мова і Франкаправансальская мова | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова і французская | ||||
Грашовая адзінка | Sardinian scudo[d], Piedmontese scudo[d] і Sardinian lira[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | абсалютная манархія і канстытуцыйная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сардзінскае каралеўства (італ.: Regno di Sardegna, сард. Regnu de Sardigna, п’ем.: Regn ëd Sardëgna) — дзяржава ў Еўропе, на тэрыторыі сучаснай Італіі ў 1720—1861 гадах. Сталіца — г. Турын, тэрытарыяльнае ядро — вобласць П’емонт, назва якой стала неафіцыйнай назвай усяго каралеўства.
Каралеўства ўтварылася ў выніку далучэння вострава Сардзінія да Савойскага герцагства, герцагі якога прынялі тытул сардзінскіх каралёў (гл. Савойская дынастыя). З 1792 Сардзінскае каралеўства ўдзельнічала ў антыфранцузскай кааліцыі. У 1792 Францыя акупіравала і анексіравала прыналежныя яму вобласць Савоя і г. Ніца з наваколлем, у 1798 — П’емонт. Улада Савойскай дынастыі захавалася толькі на Сардзініі. Паводле рашэння Венскага кангрэса (1814—15) Сардзінскае каралеўства адноўлена ў ранейшых межах і да яго далучана вобласць Лігурыя з г. Генуя. У 1821 аўстрыйскія войскі задушылі ў П’емонце ўзначаленую карбанарыямі антыабсалютысцкую рэвалюцыю. У 1840-я гады ў выніку прамысловага перавароту Сардзінскае каралеўства ператварылася ў эканамічна развітую дзяржаву, якая праводзіла незалежную знешнюю палітыку, была адным з цэнтраў барацьбы за вызваленне і аб’яднанне Італіі (рысарджымента). У рэвалюцыю (1848—49) у Італіі ў сакавіку 1848 тут абвешчана ліберальная канстытуцыя. Італьянскія войскі пацярпелі паражэнне ў аўстра-італьянскай вайне (1848—49), у час якой спрабавалі вызваліць ад аўстрыйскага панавання Ламбардыю і Венецыю. Сардзінскае каралеўства ўдзельнічала на баку антырасійскай кааліцыі ў Крымскай вайне (1853—56). У выніку аўстра-італа-французскай вайны (1859) і рэвалюцыі ў Італіі (1859-60) да Сардзінскага каралеўства далучана амаль уся тэрыторыя Італіі, акрамя Рымскай і Венецыянскай абласцей. 17 сакавіка 1861 замест Сардзінскага каралеўства абвешчана Каралеўства Італія на чале з апошнім сардзінскім каралём Віктарам Эмануілам II.