Сарк

Сарк
Sèr
Sercq
Sark
Герб Сарка
Сцяг Сарка Герб Сарка
Дзяржаўны гімн Сарка
Дата незалежнасці Частка кароннай зямлі ГернсіСцяг Гернсі,

Сцяг Вялікабрытаніі Указ Елізаветы I аб прадастаўленні Хеліеру дэ Картэрэту права валодання востравам Сарк выдадзены ў 1565 г.

Афіцыйная мова англійская, французская, саркская
Сталіца Рэзідэнцыя сеньёра. Сарк не мае сталіцы.
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Сеньёр Сарка
Елізавета II
Джон Майкл Бамонт
Плошча
• Усяго

5,45 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2002)
Шчыльнасць

600 чал.
110 чал./км²
Валюта Фунт стэрлінгаў, Фунт Гернсі (GBP) [1]
Інтэрнэт-дамен .gg
Тэлефонны код +44
Часавы пояс +1
  1. На востраве Сарк выкарыстоўваецца фунт Гернсі.

Сарк (фр.: Sercq) — востраў у Атлантычным акіяне ў складзе Нармандскіх астравоў, самы малы з чатырох найбуйнейшых астравоў архіпелага. Плошча — 5 км². Насельніцтва — каля 600 чалавек (2002). Сарк называюць апошнім аплотам феадалізму, таму што тут усё яшчэ захаваўся феод. Васалы і па сённяшні дзень маюць значна большы палітычны ўплыў, чым астатнія жыхары.

Асаблівасці фаўны абумоўлены геаграфічным месцазнаходжаннем вострава. На Сарку няма рэптылій і буйных млекакормячых; адзінымі прадстаўнікамі апошніх з'яўляюцца трусы і пацукі. Вожык быў завезены на востраў толькі ў 1986 годзе. На востраве распаўсюджана белазубка малая (Crocidura suaveolens) — від, які не сустракаецца ў суседняй Нармандыі і на востраве Гернсі.

Важная роля ў эканоміцы вострава належыць турызму, асабліва ў летні перыяд.

На востраве забаронена карыстацца аўтамабілямі, але дазволеныя веласіпеды і конныя экіпажы. Жыхары вострава могуць карыстацца трактарам. Матарызаваным транспартам могуць карыстацца толькі пенсіянеры і інваліды.

Сарк, узбярэжжа

Востраў Сарк складаецца з двух высокіх скалістых астравоў, Вялікага і Малога Сарку, злучаных паміж сабой вузкай пясчанай паласой. Рыфы Вялікага і Малога вострава звязаны між сабой вузкім мастом Ля Купэ (La Coupée), абсталявага пачынаючы з 1900 года металічна-бетоннай агароджай паабапал; у 1945 годзе мост узмацнілі і адрэмантавалі нямецкія ваеннапалонныя.

Паслядоўных і дасканалых звестак аб гістарычным мінулым вострава да 16 стагоддзя не захавалася. Шматлікія магільнікі з вялікіх каменных глыб сведчаць аб засяленні Сарка чалавекам яшчэ ў перыяд неаліту.[1] Верагодна, што прынамсі на працягу двух стагоддзяў востраў быў заселены рымлянамі.

У 565 годзе культывацыю вострава пачаў Святы Мальёр (Magloire) з 62 манахамі. Заснаваны кляштар выстаяў рабаванні вікінгаў у 9 стагоддзі. У 933 годзе нарманскаму ярлу Вільгельму I быў падараваны лён (феод) на валоданне Саркам. На працягу стагоддзяў востраў перадаваўся ярламі (пазней герцагамі) ад аднаго ўладара да другога, так, да 1042 года Сарк належаў абацтву Мон-Сен-Мішэль.

У 1274 годзе насельніцтва Сарка дасягала 400 чалавек; да канца 14 стагоддзя востраў прыносіў значны даход у скарбніцу англійскага караля. У 16 стагоддзі чорная смерць апусташыла востраў; у часы марскіх баталій бязлюдны Сарк выкарыстоўваўся марскімі дзяржавамі ў ваенных мэтах, у мірныя часы на Сарку жылі піраты і іншыя злачынцы. У 1549 годзе ваенна-марскімі сіламі Францыі на Сарку былі пабудаваны фартыфікацыйныя ўзмацненні.

У час Другой сусветнай вайны Сарк, як і іншыя Нармандскія астравы, быў акупаваны вермахтам. У адрозненні ад насельніцтва іншых астравоў, жыхары Сарка адмовіліся ад эвакуацыі ў Англію і не пакінулі востраў перад прыходам захопнікаў. Сібіль Хэсавэй, саркская дама (Dame de Sercq), якая ў той час заняла сеньёрскую пасаду, абыходзілася з насельніцтвам дружалюбна, але аўтарытарна («Яе слова было законам. Нават для нас…», заўважаў адзін нямецкі салдат). За выключэннем гернскага суддзі Лэйна, Сібіль Хэсавэй была адзінай палітычна значнай фігурай, якая адмаўлялася падпісваць загады нямецкага кіраўніцтва, калі апошнія не адпавядалі яе поглядам. У 1942 годзе Сарк, як і востраў Гернсі ў 1940 годзе, стаў арэнай беспаспяховай ваеннай аперацыі брытанскай арміі. У тым жа годзе 9 жыхароў вострава дэпартавалі ў Германію, тых, у каго не было «пастаяннага месца жыхарства» на Сарку, а таксама «мужчын нясаркскага паходжання (англічан) ва ўзросце паміж 16 і 70 гадамі» разам з сем'ямі. Сярод апошніх быў і муж Сібіль Хэсавэй.

Палітычная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўмовах аўтаномнага статусу і ўласнай заканадаўчай сістэмы вострава на Сарку па сённяшні дзень карыстаюцца заканадаўчымі актамі стагадовай і нават старэйшай даўніны. Так, напрыклад, сеньёр (Seigneur) з’яўляецца адзінай персонай на востраве, якой дазваляецца разводзіць галубоў ці трымаць нестырылізаваную сучку, што абгрунтоўваецца магчымай небяспекай для сельскай гаспадаркі вострава ў выніку павелічэння колькасці сабак ці галубоў.

  1. Heather Sebire, The Archaeology & Early History of the Channel Islands (Tempus 2005, ISBN 0752434497)